booksread-online.com
👀 📔 читать онлайн » Проза » Разное » Морис Тоэско - Падарунак (на белорусском языке)

Читать книгу 📗 "Морис Тоэско - Падарунак (на белорусском языке)"

Назад 1 2 Вперед
Перейти на страницу:

Стары падышоў да машын, паклаў руку на самую дасканалую, "поўны аўтамат", i ўрачыстым голасам, якi не вельмi пасаваў яго ўзросту i становiшчу, прамовiў:

- Пан Ланзак, вось гэтая машына няхай будзе маiм падарункам даме. Колькi я вам павiнен?

Не чакаючы адказу, пастух дастаў з кiшэнi пачак грошай.

Дамоў вярнулiся з пральнай машынай.

Гаспадар са сваёй кабетай не ведалi што i думаць. Няўжо гэты стары яшчэ мае "нешта наўме"?.. А можа, на старасцi год пачаў ужо розум трацiць?.. Не можа быць, каб ён адвалiў такую суму грошай проста так... А можа, хацеў аддзякаваць?.. Але за што?.. Ну, паклiкалi тады доктара, даглядалi, але што тут такога?..

Так i не асвяцiўся iх розум ад той думкi, што гэта быў голас шчырага сэрца, голас шчодрай, удзячнай душы!.. Пастух для iх так i застаўся пастухом, а пральная машына, самая дарагая, самая дасканалая, так i засталася падарункам-загадкай.

Назад 1 2 Вперед
Перейти на страницу:
Оставить комментарий о книге
Подтвердите что вы не робот:*

Отзывы о книге "Падарунак (на белорусском языке), автор: Морис Тоэско":